Памёр знакаміты пісьменнік-фантаст Тэры Пратчэт
Класік іранічнай фантастыкі пакутаваў на хваробу Альцгеймера.
12 сакавіка ва ўзросце 66 гадоў памёр вядомы англійскі пісьменнік-фантаст Тэры Пратчэт. Паведамленне пра гэта з'явілася на афіцыйнай старонцы пісьменніка ў сацыяльнай сетцы Facebook.
Некалькі гадоў таму пісьменнік паведаміў, што пакутуе на хваробу Альцгеймера. З таго часу Пратчэт падтрымліваў ідэю пра эўтаназію.
Найбольш вядомы з цыклаў фантастычных твораў Пратчэта прысвечаны Пляскатаму свету. У 1990-я гады Пратчэт стаў другім сярод амых чытаных пісьменнікаў у Вялікабрытаніі. За сваю пісьменніцкую кар'еру ён прадаў 75 мільёнаў копій кніг.
У 1998 годзе пісьменніку надалі званне Кавалера Ордэна Брытанскай Імперыі за ўклад у літаратуру.
Фота — buku.com.ua