Папа Бо прэтэндуе на званне “Дзеяч года ў развіцці культуры СНД”
Беларускі прадзюсер і дырэктар групы “Bo Promo” Папа Бо (Аляксандр Багданаў) прэтэндуе на званне “Дзеяч года ў развіцці культуры СНД”. Разам з ім намінаваныя вядомыя расійскія прадзюсеры Іосіф Прыгожын і Яна Рудкоўская.
Уручэнне прэміі “Сцяпны воўк”, заснаванай музычным крытыкам Арцеміем Троіцкім, адбудзецца 14 чэрвеня ў Маскве. Ужо другі раз кампетэнтнае журы, у складзе якога адзінаццаць выбітных прадстаўнікоў расійскага шоў-бізу, вызначыць пераможцаў у 15-ці намінацыях, сярод якіх “Кніга”, “Дыск”, “Інтэрнэт”, “Песня” і іншыя. Акрамя Папы Бо Беларусь прадстаўляе гурт “Кассиопея”, які трапіў у намінацыі “Дэбют” і “Лірыка”.
“Мы дастаткова шмат робім канцэртаў, акцый для беларускіх артыстаў за мяжой, у тым ліку і ў Расіі, — расказаў Папа Бо ў жывым эфіры Еўрарадыё. — Таксама мы правялі сапраўды вялікамаштабныя акцыі ў Маскве і Санкт-Пецярбургу. Такім чынам былі адзначаныя нашы дзеянні, такім чынам я туды і трапіў”.
Галоўнымі дасягненнямі групы “Bo Promo” Папа Бо лічыць фэст беларускай музыкі “Можна”, які з поспехам прайшоў у Маскве, а цяпер з’яўляецца частым госцем краін Еўропы, падпісанне пяцігадовага кантракта з альтэрнатыўным расійскім музычным лэйблам “Снегири-музыка” гуртамі “Кассиопея” і “Петля Пристрастия”, а таксама прарывам гурта “Серебряная Свадьба” на расійскую і замежную сцэну.