Папа Францішак заклапочаны лёсам затрыманага беларускага ксяндза Лазара

Падчас 40-хвіліннай сустрэчы асаблівую ўвагу Пантыфік прысвяціў сітуацыі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Таксама Папа атрымаў усю інфармацыю, якой валодае Апостальскі нунцый, пра становішча святара Уладзіслава Лазара. Пантыфік выказаў сваю заклапочанасць і папрасіў, каб яго асабіста рэгулярна інфармавалі пра далейшае развіццё падзеяў, паведамляе сайт catholic.by.



Нагадаем, што ксяндза Уладзіслава Лазара вінавацяць у перадачы грошай і матэрыяльных каштоўнасцяў чалавеку, абвінавачанаму ў шпіянажы на карысць іншай дзяржавы.



Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі