Папа Рымскі даслаў Лукашэнку тэлеграму проста з неба

“Пралятаючы над Вашай нацыянальнай тэрыторыяй, я скіроўваю мае найлепшыя пажаданні Вашай Эксцэленцыі і Вашым суграмадзянам. Просячы Божага благаслаўлення для ўсяго народа, я малюся, каб Усемагутны Бог адарыў усіх вас дабрабытам і супакоем”, - цытуе тэкст тэлеграмы сайт каталіцкага касцёла ў Беларусі.

Самалёт, у якім ляцеў Папа, знаходзіўся над тэрыторыяй Беларусі 13 жніўня каля 19.00 па мясцовым часе. Па дарозе ў Паўднёвую Карэю Францыск праляцеў над 11 краінамі: Італіяй, Харватыяй, Славеніяй, Аўстрыяй, Славакіяй, Польшчай, Беларуссю, Расіяй, Манголіяй, Кітаем і Паўднёвай Карэяй. У шляху ён адолеў 8970 кіламетраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі