Папулярны віцебскі рэгіянальны сайт прызналі "экстрэмісцкім"
Яшчэ адзін рэгіянальны сайт трапіў пад "зачыстку", ілюстрацыйнае фота
У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў ўключылі вядомы партал "Народныя навіны Віцебска", заўважылі праваабаронцы з "Віцебскай Вясны".
Заадно "экстрэмісцкімі матэрыяламі" прызнаныя і старонкі сайта ў сацыяльных сетках і месенджарах. Адпаведнае рашэнне 10 студзеня прыняў суд Кастрычніцкага раёна Віцебска.
Сайт ужо не адчыняецца.
Пасля 2020 года "Народныя навіны Віцебска" цалкам адышлі ад асвятлення палітычных падзеяў у рэгіёне. На сайце публікаваліся навіны паўсядзённага жыцця і здарэнні.
Гэта не першы рэгіянальны інтэрнэт-рэсурс, які трапляе пад барацьбу з уяўным "экстрэмізмам" у Беларусі. Раней гэтаксама быў прызнаны экстрэмісцкім вядомы гродзенскі блог s13.ru.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.