Парадзіхі з Гомеля абураюцца тым, як іх кормяць у радзільні (фотафакт)

Парадзіхі з Гомеля абураюцца тым, як іх кормяць у радзільні (фотафакт)

Гомельскія парадзіхі абураюцца тым, як іх кормяць у радзільні. Gomel.today публікуе меню для пацыентак медустановы, якая размяшчаецца ў Медгарадку. Жанчыны перакананыя, што прапанаванае дыетолагам меню не прымальнае для іх.

У складзе меню ёсць стравы, якія катэгарычна забароненыя парадзіхам: шчы з капусты, скумбрыя, яйкі, салаты са свежай капусты. На вячэру жанчынам даюць рыбны суп. Апроч самога падбору страваў пацыенткі абураюцца недастатковай каларыйнасцю бальнічнага рацыёну: вячэра, на якую даюць суп, ужо ў 17.00, а потым жанчына проста не мае магчымасці аднавіць энергетычныя запасы, каб усю ноч карміць сваё нованароджанае дзіця.

Супрацоўнікі радзільні параілі пацыенткам папрасіць у сваякоў прынесці ім “нармальнай ежы”.

 

Парадзіхі з Гомеля абураюцца тым, як іх кормяць у радзільні (фотафакт)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі