Парашэнка запрасіў Лукашэнку наведаць Украіну з афіцыйным візітам (відэа)

Парашэнка запрасіў Лукашэнку наведаць Украіну з афіцыйным візітам (відэа)

26 красавіка прайшла сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі. Спачатку яны сустрэліся на Чарнобыльскай АЭС, усклалі кветкі да “Сцяны памяці” мемарыяльнага комплексу “Героям Чарнобыля”, ушанавалі памяць загінулых ліквідатараў. Пасля лідары Беларусі і Украіны правялі перамовы ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці, у рэзідэнцыі “Ляскавічы”.

Па выніках гэтай сустрэчы Пётр Парашэнка гаварыў пра шматлікія дамоўленасці, дасягнутыя сёння. Ён запрасіў Лукашэнку наведаць Украіну летам 2017 года з афіцыйным візітам.

Аляксандр Лукашэнка гаварыў, што Палессе, дзе яны правялі сустрэчу, з’яўляецца роднай зямлёй для беларускага і ўкраінскага народаў. “Тут нашы карані. Аб’ядноўвае нас гэтая выдатная, цудоўная, наравістая рака — Прыпяць”, — цытуе словы беларускага кіраўніка яго прэс-служба.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі