Парламентарыі цікавяцца, колькі ўдалося зэканоміць на адмененых ільготах
З такой прапановай выступіла дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Марыя
Худая. Як паведамляе БелаПАН, яна прапанавала сумеснае паседжанне
Палаты прадстаўнікоў і Міністэрствы працы і сацыяльнай абароны, на якім
будзе пададзеная інфармацыя аб рэалізацыі ўказа прэзідэнта пра адрасную
сацыяльную дапамогу. "Неабходна правесці паседжанне, магчыма, закрытае, на якім Мінпрацы падасць нам інфармацыю за першы квартал аб тым, колькі зэканомлена ў сувязі з адменай ільготаў і колькі выдаткавана па ўказе аб сацыяльнай дапамозе", — сказала М.Худая.
Па яе словах, такое паседжанне "проста неабходна". "У мяне ёсць інфармацыя, напрыклад, што ў Нясвіжской і Клецкай выбарчых акругах вылучаныя на год на сацыяльную дапамогу сродкі ўжо скарыстаныя, даводзіцца шукаць дадатковыя сродкі", — падкрэсліла М.Худая.
У сваю чаргу старшыня Палаты прадстаўнікоў Вадзім Папоў нагадаў дэпутатцы, што "сёлета на гэтыя мэты вылучылі 34,8 млрд рублёў, а ў мінулым — толькі 6,4 млрд рублёў".