Партугалія таксама ўводзіць "гуманітарныя візы"

Сцяг Партугаліі

Сцяг Партугаліі / pixabay.com

11 кастрычніка ў Асамблеі Рэспублікі Партугалія быў ухвалены законапраект ад партыі "Ліберальная ініцыятыва" па стварэнні і выдачы "гуманітарных віз" для людзей, якіх пераследуюць у краіне іх паходжання. Пра гэта піша тг-канал "Матолька, памажы" са спасылкай на партугальскія СМІ.

"Гэта дае магчымасьць у тым ліку беларусам атрымліваць гуманітарныя візы і прытулак у гэтай краіне. Падобныя законы ўжо працуюць у Польшчы, Літве, Германіі",каментуе гэтую навіну галоўны саветнік Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Далей законапраект будзе абмяркоўвацца ў парламенцкім камітэце па канстытуцыйных пытаннях, правах, свабодах і гарантыях.

Гуманітарная віза дае права яе ўладальніку прасіць у краіне палітычнага прытулку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі