Партыя БНФ вызначыцца з фарматам прэзідэнцкай кампаніі у траўні
Пазачарговы, 13 з'езд Партыі БНФ пройдзе 29 або 30 траўня. Адпаведнае рашэнне прынята 20 сакавіка падчас Мінскага сойма партыі. Галоўным пытаннем з'езду будзе вызначэнне фармату ўдзелу партыі ў прэзідэнцкіх выбарах 2011 года, паведамляе агенцтва БелаПАН.
У прыватнасці з'езд павінен вызначыцца, ці варта партыі вылучаць уласнага прэтэндэнта, абмеркаваць мэтазгоднасць аб’яднання з іншымі палітычнымі структурамі і падтрымкі на прэзідэнцкіх выбарах адзінага дэмакратычнага кандыдата.