Партыя "За Ўкраіну!" прапаноўвае Беларусі транзітны саюз супраць "Газпрама"

Кіраўнік партыі "За Ўкраіну!" Вячаслаў Кірыленка прапанаваў Украіне і Беларусі распрацаваць адзіную транзітную палітыку па транспартаванні расійскага газу ў Еўропу. Пра гэта паведамляюць "Украинские новости". На думку Кірыленкі, Украіна і Беларусь як транзітныя дзяржавы павінны выпрацаваць сумесную палітыку. Яна дасць магчымасць пазбегнуць пастаяннага шантажу з боку "Газпрама" як Украіне, так і Беларусі.
 
Кірыленка лічыць, што газавы канфлікт паміж Расіяй і Беларуссю ў чарговы раз даказвае, што расіяне лічаць славянскія народы "братэрскімі" толькі тады, калі гэта не супярэчыць інтарэсам іх газавых алігархаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі