Пасля 1-га тура ў футбольным чэмпіянаце Беларусі лідыруюць чатыры каманды
У суботу прайшлі матчы 1-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.
Барысаўскі БАТЭ перамог у гасцях жодзінскае "Тарпеда" — 1:0 (гол на 71-й хвіліне забіў навабранец каманды Рэнан Брэсан). "Нафтан" выйграў з такім жа лікам у сталічнага "Партызана", на 31-й хвіліне вызначыўся Сяргей Паліцевіч. Мінскае "Дынама" ў Магілёве выйграла ў бабруйскай "Белшыны" — 2:0, галы на рахунку Алега Страхановіча (24-я хвіліна) і Аляксандра Гаўрушкі (71-я). "Мінск" перамог магілёўскі "Днепр" з лікам 2:1 (Таіна Адама Сора, 23, Дзмітрый Клімовіч, 71; Андрэй Лясюк, 90+3).
Гродзенскі "Нёман" і "Віцебск" згулялі ўнічыю 0:0. Таксама ўнічыю закончыўся матч брэсцкага "Дынама" і салігорскага "Шахцёра" — 1:1 (Віталь Беразоўскі, 45+1; Мікалай Рындзюк, 20).
У выніку, пасля 1-га тура чатыры каманды набралі па 3 ачкі, але лепшая розніца забітых і прапушчаных мячоў у мінскага "Дынама".
Матчы наступнага тура пройдуць 10 красавіка.