Пасля допыту ў міліцыі прадпрымальнік трапіў у шпіталь

Чарнавуса адвезлі ў гарадскі аддзел міліцыі, дзе начальнік аховы грамадскага парадку і прафілактыкі правапарушэнняў маёр міліцыі Аляксей Гетмам пачаў складаць на актывіста адміністрацыйны пратакол за правядзенне несанкцыянаванага мерапрыемства. Мікалай Чарнавус арганізаваў сход індывідуальных прадпрымальнікаў 1 ліпеня на гарадскім рынку і ў вялікай зале гарвыканкама.

Складанне пратакола зацягнулася амаль на 5 гадзін. Падчас гэтага прадпрымальніку, які з’яўляецца інвалідам II-ой групы, стала кепска, ён прасіў аб дапамозе, але маёр міліцыі Аляксей Гетмам адмаўляўся выклікаць хуткую дапамогу.

У выніку ў шпіталь жыхар Баранавічаў трапіў ужо з ізалятара. Зараз ён там знаходзіцца пад наглядам 2-х супрацоўнікаў міліцыі, паведамляе сайт “Вясны”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі