Пасля паразы ў 1/8 фінала Кубка Беларусі па футболе "Дынама" ўсё ж у ¼ фінала

У сустрэчы ў адказ у матчы 1/8 фіналу Кубка Беларусі па футболе сталічнае “Дынама” саступіла мінскаму “Лакаматыву”. Адзіны гол у вароты супернікаў на 43-й хвіліне забіў Швыдакоў. Тым не менш, дзякуючы больш вялікай перамозе ў першым паядынку (2:0) дынамаўцы забяспечылі сабе выхад у наступную стадыю.

Сёння адбыліся яшчэ два паядынкі 1/8 фіналу: нясвіжскі "Верас" на сваім полі прайграў БАТЭ -- 0:1 (Блізнюк, 23, першая гульня -- 0:1), магілёўскі "Днепр" у гасцях перамог "Віцебск" -- 1:0 (Гаўрушка, 59, першая гульня -- 1:0). Кампанію "Дынама" у 1/4 фіналу склалі БАТЭ і "Днепр". У суботу адбудуцца яшчэ чатыры кубкавыя сустрэчы.

"Прессбол"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі