Пасля вяртання з Украіны Эрдаган даведаўся, што заразіўся омікронам

Пасля вяртання з Украіны Эрдаган даведаўся, што заразіўся омікронам

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заразіўся штамам каранавіруса "омікрон". "Вынік нашага тэсту на COVID-19, які мы з жонкай зрабілі пасля лёгкіх сімптомаў, апынуўся станоўчым", напісаў ён у Twitter. Эрдаган часова будзе працаваць дома.

Днямі Рэджэп Таіп Эрдаган з жонкай пабываў з візітам ва Украіне. Ён правёў перамовы з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім. Перад візітам Эрдагана кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак заявіў, што заразіўся каранавірусам. Зяленскі пра праблемы са здароўем не паведамляе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі