Пасля землятрусаў у Турцыі пад следства трапілі 612 будаўнікоў і чыноўнікаў
Разбурэнні ў горадзе Хатай (Турцыя) — наступствы землятрусу 6 лютага / Reuters
У Турцыі пасля землятрусаў пад следства трапілі 612 чалавек. Большасць з іх — гэта прадстаўнікі будаўнічых і падрадных арганізацый. Ёсць чыноўнікі і ўладальнікі будынкаў. Яны падазраваныя у межах расследвання прычын маштабных разбурэнняў у населеных пунктах краіны, піша Associated Press.
Міністр юстыцыі краіны Бекір Боздаг распавёў, што 184 падазраваных да суда змясцілі пад варту. У справе ёсць доказы, якія знайшлі пры даследаванні разбураных будынкаў, што многія з іх пабудаваныя з няякасных матэрыялаў і не адпавядалі дзяржаўным стандартам.
Праз землятрус 6 лютага на поўдні Турцыі і на поўначы Сірыі загінула амаль 48 тысяч чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.