Пасол Швейцарыі наведаў у калоніі палітзняволеную Наталлю Херше

Наталля Хершэ / svaboda.org
Наталля Хершэ / svaboda.org

Пасол Швейцарыі ў Беларусі Клод Альтэрмат наведаў у гомельскай калоніі Наталлю Хершэ, пра гэта дыпламат паведаміў у Twitter. Гэта яго другая сустрэча з ёй з пачатку года.

"Сітуацыя для нашай грамадзянкі няпростая", напісаў ён.

Дыпламат таксама адзначыў, што Херше вельмі цэніць падтрымку звонку, і вельмі ўдзячная ўсім за яе.

Наталля Херше — грамадзянка Швейцарыі беларускага паходжання. У пачатку снежня 2020 года яна была асуджаная на 2,5 гады калоніі за супраціў супрацоўніку міліцыі. Падчас жаночага маршу 19 верасня яна сарвала балаклаву з супрацоўніка міліцыі. Сваю віну жанчына не прызнала.

На прыгавор была пададзена апеляцыя, але Мінскі гарадзкі суд адхіліў яе і пакінуў прысуд без зменаў.

У красавіку Наталля Хершэ праз брата прасіла прадпрыемствы і кампаніі, чыім работнікам патрэбна ўніформа, заказваць яе ў гомельскай калоніі. Калі грамадзянскіх заказаў не будзе, яе могуць абавязаць шыць форму для сілавікоў.

Справа Наталлі Херше неаднаразова абмяркоўвалася кіраўнікамі МЗС Беларусі і Швейцарыі, у тым ліку падчас візіту Уладзіміра Макея ў Бэрн месяц таму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі