Пастаўкі кітайскіх пралак у Беларусь павялічыліся амаль на 40%
Пралка, ілюстрацыйнае фота
За сем месяцаў 2024 года пастаўкі пральных машын з Кітая ў Беларусь павялічыліся на 15 мільёнаў долараў у параўнанні з такім жа перыядам 2023 года. Пра гэта паведамляе партал myfin.by са спасылкай на статыстыку кітайскай мытні.
У студзені-ліпені ў Беларусь паступілі кітайскія пралкі на агульную суму амаль 40,4 мільёна долараў. Прычым самыя вялікія пастаўкі гэтага тавару былі зафіксаваныя ў студзені (7,9 млн долараў) і чэрвені (7,3 млн долараў). Мінімум быў зарэгістраваны ў лютым — 3,6 млн долараў.
Дарэчы, на пачатку года, у студзені-лютым, пастаўкі з Кітая ў Беларусь амаль утрая перавышалі беларускі экспарт у гэтую краіну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.