Пастаўкі яек з Беларусі ў Расію выраслі ў 2,5 раза

Беларусь стала асноўным пастаўшчыком

Беларусь стала асноўным пастаўшчыком / pixabay.com

Пастаўкі курыных яек з Беларусі ў Расію выраслі ў 2,5 раза. З пачатку 2024-га ў РФ іх пастаўлена 332,6 млн, а летась за гэты перыяд — 130,3 млн штук, паведамляе Рассельгаснагляд.

Азербайджан на 17 чэрвеня паставіў 47,7 млн, а Турцыя — 35,2 млн.

Праблема з курынымі яйкамі ў Расіі ўзнікла ў лістападзе 2023-га: за гэты месяц яны падаражэлі адразу на 15%. Уладзімір Пуцін заявіў, што дзеля выпраўлення сітуацыі яйкі будуць купляць у Беларусі і Турцыі. Пастаўкі яек з Беларусі ў Расію ў пачатку 2024-га павялічыліся амаль удвая. Наша краіна стала іх асноўным пастаўшчыком у РФ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі