Пастаўлена задача ў рамонце мастоў у Беларусі "працаваць на апярэджанне"

Праблемны мост у Бярэзінскім раёне

Праблемны мост у Бярэзінскім раёне / t.me/berezinonews/

Пастаўлена задача ў рэканструкцыі і рамонце мастоў у Беларусі "працаваць на апярэджанне". Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз адрэагаваў на наяўнасць сур'ёзнай праблемы. Адбылося гэта 21 кастрычніка, калі ў яго абмяркоўвалі сітуацыю з аўтамабільнымі дарогамі і фармаваннем транспартнай інфраструктуры паміж сталіцай і гарадамі-спадарожнікамі.

"Трэба рэканструяваць масты, — гаварыў Лукашэнка. — Яны ўжо старыя, іх нямала. Яны невялікія ў асноўным. Таму трэба дзейнічаць на апярэджанне, не чакаць, калі нейкі мост пачне разбурацца ці ўвогуле абваліцца".

У Беларусі назвычай актуальная праблема мастоў, якім патрэбна рэканструкцыя (у розных рэгіёнах краіны яны развальваюцца, а некаторыя абрынуліся). Але для гэтага неабходнае фінансаванне, якое з-за санкцый абмежаванае. А рэжым усё больш траціць грошай на сілавікоў і ўзбраенні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі