Паўабаронца БАТЭ Ігар Стасевіч — футбаліст года ў Беларусі

Паўабаронца БАТЭ Ігар Стасевіч — футбаліст года ў Беларусі

Паўабаронца БАТЭ Ігар Стасевіч — найлепшы гулец Беларусі 2019 года. Пра гэта стала вядома ўвечары 26 снежня на цырымоніі падвядзення вынікаў футбольнага сезону "Зорны мяч — 2019". На ёй і былі агучаны вынікі апытання спартыўных журналістаў і футбольных спецыялістаў. У Стасевіча 849 балаў, у Аляксандра Мартыновіча з "Краснадара" — 504, у Станіслава Драгуна з БАТЭ — 418.

Ігар Стасевіч перамог у гэтай намінацыі трэці раз у кар'еры і другі год запар. Яму 34 гады. За барысаўчан ён выступае з перапынкам з 2002 года (сышоў у 2010-м, вярнуўся ў 2015 годзе).

Найлепшай футбалісткай Беларусі стала Анастасія-Гражына Шчарбачэня, якая гуляе ў Эстоніі.

Найлепшым брамнікам прызнаны брэсцкі дынамавец Аляксандр Гутар, найлепшы абаронца — Павел Рыбак з салігорскага "Шахцёра", найлепшы паўабаронца — той жа Ігар Стасевіч (ён жа — найлепшы футбаліст чэмпіянату Беларусі), найлепшы нападаючы — Ілля Шкурын з "Энергетыка-БДУ" (ён забіў 19 галоў).

Найлепшы трэнер Беларусі 2019 года — Віктар Ганчарэнка з ЦСКА.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі