Паўабаронца зборнай Беларусі Карыцька будзе гуляць за данецкі "Металург"
За данецкі "Металург" будзе выступаць паўабаронца футбольнай зборнай Беларусі Ўладзімір Карыцька. Апошняй камандай беларуса перад пераходам да гарнякоў на правах свабоднага агента быў адэскі "Чарнаморац". Паводле інфармацыі газеты "Спорт-Экспресс", Карыцька падпісаў кантракт тэрмінам на тры гады. Ён ужо далучыўся да новай каманды, якая праводзіць збор у Турцыі.
Нагадаем, што раней беларускі футбаліст гуляў у Расіі, выступаў за такія клубы прэм'ер-лігі, як "Ростсельмаш", "Сатурн", "Торпедо-ЗИЛ", "Алания" і "Терек".
Нагадаем, што раней беларускі футбаліст гуляў у Расіі, выступаў за такія клубы прэм'ер-лігі, як "Ростсельмаш", "Сатурн", "Торпедо-ЗИЛ", "Алания" і "Терек".