Паўла Вінаградава зноў прыйшлі арыштоўваць
Актывіст мяркуе, што бліжэйшыя пару тыдняў ён правядзе ў турме на Акрэсціна.
Павел Вінаградаў: “Некалькі хвілінаў таму прыйшлі да мяне міліцыянеры. Хацелі, каб я адразу выйшаў. Але я заняты зараз, таму дамовіліся, што праз дзве гадзіны я здамся ля пад’езда. Яны хацелі, каб я сам потым прыйшоў у пастарунак. Але дождж, мне лянота ісці, то хай чакаюць ля пад’езда. Лепш я на машыне паеду”.
На думку актывіста, прычынай цікаўнасці міліцыі стала акцыя “Змены”, праведзеная 24 жніўня ў Мінску. У гэты дзень у розных раёнах сталіцы на вуліцах з’явілася адразу сто нацыянальных бел-чырвона-белых сцягоў.
Фота — ctv.by