Паўлу Севярынцу не паставілі ў пашпарт штамп, што дазваляе выехаць за мяжу

Сёння Павел Севярынец забраў з аддзела грамадзянства і міграцыі Першамайскага раёна гораду Віцебску свой пашпарт, які здаваў туды, каб паставіць штамп для “шматразовых выездаў ва ўсе краіны свету”. Штампа ў пашпарце не было: беларускія ўлады зрабілі з былога палітвязня невыязнога. Паўла Севярынца сітуацыя не вельмі здзівіла:

“Магчыма, што гэта адказ на санкцыі Дзярждэпу. Мяркую, што гэта можна сфармуляваць як “дробная помслівасць”: калі вы нас не выпускаеце, дык і мы вас не выпускаем. Ці, прынамсі, робім працэс выезду вельмі цяжкім”.

Паводле слоў Севярынца, дакументы на афармленне штампа ён здаў яшчэ 23 чэрвеня. Чыноўнікі пратрымалі іх паўтара месяца – удвая даўжэй, чым тыя 3 тыдні, за якія звычайна ставіцца штамп.

“А пасля ўсяго сказалі: не, ануляваная вашая заява, можаце падаваць па-новай, але ў вас праблемы…”

Натуральна, што праз адсутнасць штампа Павал не зможа здзейсніць вандроўкі, якія запланаваў на бліжэйшы час:

“Было некалькі запрашэнняў у Літву – у Вільню, у Польшчу – у Варшаву, і ў Бельгію”.

Застаецца спадзявацца, што з 1 студзеня 2008 года штампы, што робяць беларускія пашпарты прыдатными да шматразовых выездаў ва ўсе краіны свету, адменяць. Бо зараз стала зразумела: хутчэй здарыцца гэта, чым улады паставяць такі штамп у пашпарт Паўла Севярынца.

Фота - http://photo.bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі