Павел Латушка заклікае байкатаваць Дзень Расіі ў Мінску

Павел Латушка заклікае байкатаваць Дзень Расіі ў Мінску

Павел Латушка заклікае байкатаваць Дзень Расіі, які будзе адзначацца ў Мінску канцэртам 11 чэрвеня. На гэты канцэрт анансавалі прыезд расійскіх поп-зорак, якія падтрымліваюць вайну ва Украіне.

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне пад яго кіраўніцтвам яшчэ 21 траўня заявіла пра недапушчальнасць "святкавання ў Беларусі Дня Расіі, якая фактычна акупавала нашу краіну". 

Латушка падкрэслівае, што байкот Дня Расіі — гэта каштоўнасны выбар і пратэст супраць спробы навязаць беларусам чужое свята. "Гэта пытанне аб геапалітычным выбары, які ва ўмовах вайны супраць Украіны і фактычнай расійскай акупацыі Беларусі паўстаў як ніколі раней", — кажа ён.

"Мы, беларусы — еўрапейскі народ, з еўрапейскім мысленнем і каштоўнасцямі і вялікай прагай да свабоды, незалежнасці і дэмакратыі, за якія мы змагаемся насуперак усім выпрабаванням і за якія ўжо заплацілі велізарны кошт. 

Давайце ж пачнем рабіць свой выбар і бараніць сваю незалежнасць. Байкот дня Расіі ці любыя дзеянні па зрыве гэтага мерапрыемства ў Беларусі — гэта адзін з крокаў на гэтым шляху", — заклікае Латушка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі