Перамогу "Мінску" прынёс аўтагол "Нафтана"

Заўзятары на трыбуне / vk.com/minsk

Заўзятары на трыбуне / vk.com/minsk

У пятніцу, 25 жніўня, стартаваў 19-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. "Мінск" выйграў у "Нафтана" з лікам 1:0. Адзіны гол госці забілі сабе самі ў канцы гульні.

У суботу сустрэнуцца "Белшына" і "Іслач", "Смаргонь" і "Славія", брэсцкае "Дынама" і "Слуцк", у нядзелю — "Гомель" і "Шахцёр", "Энергетык-БДУ" і "Нёман".

У першынстве лідыруе мінскае "Дынама" — 39 ачкоў, у гродзенскага "Нёмана" на 6 ачкоў менш і два матчы ў запасе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі