Перамовы па Украіне пройдуць у Мінску 30 студзеня
Такое жаданне выказала кантактная група па Украіне.
30 студзеня ў Мінску пройдзе сустрэча трохбаковай кантактнай групы па Украіне. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае БелаПАН.
Пра час і месца сустрэчы будзе паведамлена дадаткова.
Нагадаем, апошні раз кантактная група сустракалася ў Мінску 24 снежня 2014 года. Тады ўдзельнікі сустрэчы не кантактавалі з журналістамі.
Фота — ria.ru