Першая беларуска атрымала расійскую прышчэпку ад каранавіруса
Больш за 4000 добраахвотнікаў у Беларусі запісаліся, каб прайсці вакцынацыю расйіскай вакцынай ад каранавіруса "Спадарожнік V". Такую лічбу назваў выканаўца абавязкаў міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, перадае прэс-служба Мінздароўя.
Вакцынацыя пачалася 1 кастрычніка. Першай пацыенткай, якая атрымала прышчэпку, стала жанчына ў 28-й паліклініцы Мінска. Агулам прышчэпку атрымаюць 100 добраахвотнікаў.
Між тым міністр аховы здароўя Расіі Міхаіл Мурашка яшчэ 29 верасня паведамляў, што клінічныя выпрабаванні расійскай вакцыны ў Беларусі пачаліся на тыдзень раней, чым планавалася.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.