Першую партыю адпрацаванага паліва з БелАЭС адправяць у Расію ў 2032 годзе
Беларуская АЭС / Еўрарадыё
Першая партыя адпрацаванага паліва з БелАЭС будзе сфармаваная для адпраўкі ў Расію ў 2032 годзе. Пра гэта са словаў міністра энергетыкі Беларусі Віктара Каранкевіча піша расійскае інфармагенцтва Sputnik.
Паведамляецца, што ў Расіі паліва будуць перапрацоўваць і вяртаць у Беларусь для паўторнага выкарыстання.
Раней паведамлялася, што ў Беларусі выберуць пляцоўку для захоўвання ядзерных адходаў. Выбраць яе плануецца з трох варыянтаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.