Першы дзень Надзеі Саўчанка ў Радзе (фота)

Першы дзень Надзеі Саўчанка ў Радзе (фота)

31 траўня Надзея Саўчанка першы раз прыйшла на працу ў Вярхоўную Раду Украіны і нарабіла нямала шуму. Яна прыехала на працу на грамадскім транспарце а 7-й раніцы і здзівілася, што дзверы зачынены, а дэпутаты пачынаюць працаваць толькі а 10-й гадзіне.

Пакуль Саўчанка чакала, яна паліла і піла каву. Расказала журналістам, што ў аўтобусе да яе падыйшлі толькі два чалавекі і сказалі: Трымайся.

У Радзе яна выйшла на трыбуну з украінскім і крымска-татарскім сцягамі, спела гімн і сарвала плакат са сваім партрэтам. Замест яго Надзея Саўчанка павесіла выяву з тварамі людзей, якія зараз знаходзяцца ў палоне ці турме.

Дэпутатаў Саўчанка параўнала са школьнікамі, якія не вельмі разбіраюцца ў сферах, па якіх пішуць законы. А на вуліцы атрымала пагрозу ад адной з актывістак, якая заявіла, што хоча згнаіць такіх людзей, як Саўчанка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі