Першы снег выпаў у Віцебскай вобласці
Першы снег
У Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці заўважылі першы снег, паведамляе канал "Віцебск. Галоўнае!". Сіноптыкі папярэджвалі, што на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снега.
Напярэдадні праз Беларусь прайшоў навальнічны фронт. З-за моцнага ветру з парывамі да 24 м/с 1 лістапада быў зафіксаваны 41 выпадак падзення дрэваў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.