Першы стартап "Як адкасіць": сумнеўныя маніпуляцыі са здароўем за $39

Беларускае войска / Reuters
Беларускае войска / Reuters

Новыя правілы па адтэрміноўках для студэнтаў уступяць у сілу 9 жніўня. Выпускнікі і магістранты напружыліся: берцы, камуфляж і казарма неілюзорна замаячылі на гарызонце. А прадпрымальныя грамадзяне сталі думаць, як зарабіць на сітуацыі.

Вельмі хутка аказалася, што Міністэрства адукацыі за сваіх студэнтаў і магістрантаў упісвацца не збіраецца. Там у прынцыпе невысокага меркавання пра бакалаўраў, якія ідуць на наступную ступень вышэйшай адукацыі: "Магістратуру да нядаўняга часу разглядалі як "дах" ад войска. Гэта было відаць па выніках. Людзі альбо не ішлі ў аспірантуру, альбо ішлі, каб працягваць ідэю не ісці ў войска, але вынік там быў нулявы",лічыць Сяргей Каспяровіч, начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Мінадукацыі.

Калі не міністэрства, то хто стане паміж шкалярамі і прызывам? Ды вядома ж, такія людзі знойдуцца! Першы стартап на тэму "Як адкасіць" з'явіўся яшчэ ў канцы ліпеня. За сціплыя, увогуле кажучы, грошы прапануецца надзейны спосаб атрымаць адтэрміноўку. Цэны, па запэўненнях стваральнікаў сайта, "ніжэйшыя, чым у цэнтраў правоў прызыўніка, дактароў і ваенкаматаў". Інакш кажучы, хлопцы рашуча дэмпінгуюць на рынку паслуг па "адкосе" ад войска, які выбухнуў, каб зрабіць сабе маленькі гешэфт на роспачных прызыўніках.

Первый стартап “Как откосить”: сомнительные манипуляции со здоровьем за $39

Проста патэлефанаваць па паказаным на сайце нумары вы не зможаце, але звязацца са "стартаперамі" можна праз месенджары. На сайце ёсць форма "зваротнай сувязі". Пытаем, якая розніца паміж двума "тарыфнымі планамі", якія прапануюцца прызыўнікам. Нам адказваюць хутка, але застаюцца ананімнымі.

"У гэтых планах розныя ўмовы. І залежыць ад таго, у якім вы становішчы знаходзіцеся. Калі ў вас ёсць адтэрміноўка на бягучы прызыў, то падыдзе план "Афіцыйны". Ён заканадаўча правільны і надзейны. Для яго не трэба праводзіць ніякіх маніпуляцый і брудных тэм. Але калі вельмі трэба і ёсць ужо павестка на бягучы прызыў, то можна пайсці па рызыкоўнай схеме. Трошачкі правесці маніпуляцыі са здароўем", — тлумачыць прадстаўнік кампаніі.

Па запэўненнях прадстаўніка "стартапа", маніпуляцыі са здароўем не звязаныя з імітацыяй псіхічных захворванняў і наступстваў для здароўя не нясуць:

"Не трэба будзе звяртацца да псіхіятра ці там сабе пераломы арганізоўваць. Мы дадзім гатовую інструкцыю. Мы вам даём тлумачэнні па інструкцыі і "вядзём" вас на працягу ўсяго часу. Гэта пэўная падрыхтоўка да канкрэтных відаў захворванняў, па якіх можна атрымаць штамп НПМ [не прыгодны ў мірны час. — Еўрарадыё] і адтэрміноўку на тры гады. Вы трэніруецеся дома, а потым звернецеся да мясцовага тэрапеўта. Ён павінен убачыць невялікую акцёрскую ігру. А потым гэта "прадстаўленне", магчыма, вы пакажаце яшчэ і на медкамісіі".

Первый стартап “Как откосить”: сомнительные манипуляции со здоровьем за $39

"Адкос" ад войска на законных падставах каштуе амаль 300 долараў. "Рызыкоўная схема" — амаль у чатыры разы таннейшая. Паколькі прызыў блізка, нам скінулі цану: план "Апошні шанц" замест 79 долараў прапанавалі за 39. Абяцаюць, што імавернасць атрымаць адтэрміноўку, калі прытрымлівацца інструкцый, — 75 %. Але пытанні законнасці і наступстваў застаюцца на прызыўніку.

Первый стартап “Как откосить”: сомнительные манипуляции со здоровьем за $39

Сапраўды, калі параўноўваць "стартапераў" з канкурэнтамі, розніца ў цане каласальная. У "Цэнтра дапамогі прызыўнікам" мінімальны пакет паслуг каштуе 390 рублёў, а максімальны — 1985 рублёў. А пра дактароў і ваенкамаў трэба даведвацца ў індывідуальным парадку.

Аплату прапануюць правесці праз "Яндэкс.Грошы". Там ніякіх імёнаў, толькі нумар кашалька. Але і ніякіх дагавораў і ніякіх гарантый. Сайт, пра які ідзе гаворка, адкрыты 23 ліпеня, яшчэ фарба не паспела засохнуць. Краіна рэгістрацыі дамена — Украіна.

Первый стартап “Как откосить”: сомнительные манипуляции со здоровьем за $39

У пацвярджэнне, што нас не разводзяць, "прадпрымальнікі" гатовыя скінуць скрыншоты іншых размоў. Аднак "удалымі кейсамі" пакуль пахваліцца не могуць:

"Гарантыі складана апісаць. Мы не класічны цэнтр прызыўнікоў, дзе за 200 долараў гатовыя вас яшчэ раз праверыць, ці ёсць у вас непрызыўныя захворванні. У нас жа ёсць гатовыя рэцэпты. Можам вам скрыншоты чатаў з іншымі людзьмі, якія купілі ў нас паслугі, паказаць. Мы толькі пачалі сваю дзейнасць, таму пацвярджэнняў, што "я ўсё прайшоў удала", у нас пакуль няма, але гэта ў працэсе. Гэтыя методыкі апрабаваныя ўдала да гэтага на іншых людзях".

Разыходзімся на тым, што трэба падумаць. Але не будзе нічога дзіўнага, калі ў хуткім часе такіх "стартапаў" стане яшчэ больш. Непапулярны "закон аб адтэрміноўках", які, па прагнозах Міністэрства абароны, павінен прыцягнуць у войска да 3-4 тысяч дадатковых прызыўнікоў, змушае маладых людзей шукаць спосабы пазбегнуць шыняля. А попыт нараджае прапанаванне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі