Першы танкер з ЗША з 80 тысячамі тон нафты для Беларусі прыбыў у Клайпеду
Першы танкер з амерыканскай нафтай для Беларусі прыбыў у Клайпеду / Reuters
Танкер з 80 тысячамі тон амерыканскай нафтай для Беларусі прыбыў у Клайпеду. 17 траўня ён выйшаў з порта Бомонт у штаце Тэхас. Гэта нафта гатунку Bakken. У Беларусь з Клайпеды яе даставяць чыгункай на ААТ "Нафтан".
Па словах трэйдараў, закупка Беларуссю нафты гатунку Bakken і дастаўка яе праз Клайпеду наўрад ці стане рэгулярнай: "Беларусь купіла гэты прадукт па вельмі добрай цане. Яны добра разумелі палітычнае пытанне і актыўна гандляваліся".
Першы танкер з амерыканскай нафтай для Беларусі прыбыў у Клайпеду / Reuters
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.