Першы ў Беларусі атрад "народнага апалчэння" сфармавалі на мяжы з Расіяй

Першы ў Беларусі атрад "народнага апалчэння" сфармавалі на мяжы з Расіяй

У Беларусі з'явіўся першы атрад народнага апалчэння.

Як піша раённая газета "Родная ніва", такі атрад сфармаваны ў аграгарадку Любжа Клімавіцкага раёна Магілёўшчыны. 11 верасня ў мясцовым сельскім клубе з "апалчэнцамі" правёў сустрэчу начальнік упраўлення тэрытарыяльнай абароны — намеснік начальніка Генштаба Узброеных Сіл Беларусі Андрэй Маціевіч.

Ініцыятыву стварыць "народнае апалчэнне" напрыканцы траўня агучыў Аляксандр Лукашэнка. Праца над адпаведным законам яшчэ ідзе.

Тым часам у першы атрад "апалчэнцаў" ужо запісаліся 22 чалавекі. 

Варта адзначыць, што Клімавіцкі раён мяжуе з Расіяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі