Першым злачынства ў новым годзе ў Гродне стала выкраданне сабакі
Першым злачынствам, здзейсненым у Гродне ў 2016 годзе, стала выкраданне сабакі. Міліцыя шукае дваіх мужчын, якія позна ўвечары 1 студзеня ўвялі пса пароды джэк-расэл тэр’ер з-пад крамы “Алмі” па вуліцы Ліможа.
На відэа, знятым камерамі назірання, бачна, што гаспадар сабакі зайшоў разам з ёй у краму, прывязаў да перылаў і пайшоў набываць прадукты. Пакуль яго не было, двое іншых пакупнікоў заўважылі пакінутага пса, адвязалі яго і павялі з крамы.
Міліцыя просіць грамадзян паведаміць любую інфармацыю пра гэтых мужчын, а самім зламыснікам рэкамендуюць прыйсці да праваахоўнікаў і даць тлумачэнні наконт гэтага інцыдэнту, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама