Першыя беларускія электрамабілі праходзяць тэхнічныя выпрабаванні

Беларускія электрамабілі

Беларускія электрамабілі / sb.by

Першыя пяць "вопытных беларускіх электрамабіляў" праходзяць тэхнічныя выпрабаванні і "атрымліваюць камерцыйную ацэнку", піша газета "Рэспубліка". Калі пачнецца іх серыйная вытворчасць (і ці пачнецца ўвогуле), па-ранейшаму невядома. Яе мусілі пачаць з 1 студзеня 2025-га, але загад Аляксандра Лукашэнкі не выканалі. Дагэтуль невядома, колькі электрамабіль будзе каштаваць у серыйнай вытворчасці.

Намеснік гендырэктара Аб'яднанага інстытута машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандр Бялевіч пакуль можа сказаць, што "гэтая машына будзе адаптаваная пад суровыя кліматычныя ўмовы Беларусі".

Урад і Акадэмія навук ўжо шмат гадоў абяцаюць Лукашэнку айчынны электрамабіль. Ён загадаў з пачатку 2025-га пачаць серыйную вытворчасць электрамабіляў год таму — у студзені 2024-га. "Вось вам год. Купляйце станок, які вам патрэбен, стаўце і пачынайце рабіць. Да 1 студзеня павінны выдаць вынік", — паставіў ён тады задачу ўраду.

Летась у Беларусі прадалі каля трох тысяч новых электрамабіляў. Сёлета чакаецца, што гэтая лічба вырасце ў чатыры разы. 

Першыя беларускія электрамабілі праходзяць тэхнічныя выпрабаванні

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі