Пінчук загінуў пад коламі грузавога цягніка
Мужчына спрабаваў пралезці пад саставам, калі той крануўся з месца.
Трагічнае здарэнне адбылося 9 студзеня на чыгуначнай станцыі Пінск каля 20-й гадзіны.
Як паведамляе БелаПАН, 53-гадовы жыхар Пінска спрабаваў пралезці пад грузавым саставам, які ў гэты час пачынаў рух. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы. Загінулага знайшоў машыніст цягніка.
Пінскі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку здарэння.
Ілюстрацыйнае фота