Пінскі ФК “Хваля” набірае гульцоў па абвестцы
Аўтсайдэр першай лігі запрашае футбалістаў даволі нестандартным спосабам.
На сайце каманды размешчанае паведамленне, у якім гаворыцца, што кожны мае шанец стаць прафесійным футбалістам. Для гэтага трэба выканаць некаторыя спартовыя нарматывы, а таксама паказаць сябе ў кантрольным матчы. Адбор прэтэндэнтаў пройдзе 8 і 9 ліпеня. Патрабаванні — узрост 20-25 гадоў, сталая практыка ў чэмпіянаце Пінска.
Дарэчы, прапанова выклікала немалы розгалас. Напрыклад, у “Хвалю” сталі звяртацца футбалісты з Расіі, якія не могуць гуляць у першай лізе чэмпіянату Беларусі праз забарону на легіянераў. Напісаў у клуб і малады брамнік з Брэста, якому ўсяго 17 гадоў.
“Хваля” займае апошні радок у турнірнай табліцы свайго дывізіёну і ў сёлетнім чэмпіянаце атрымала толькі адну перамогу, нагадвае БелаПАН.