Пісьменнік і журналіст Севярын Квяткоўскі пакінуў Беларусь

Пісьменнік і журналіст Севярын Квяткоўскі пакінуў Беларусь

Пісьменнік і журналіст Севярын Квяткоўскі з'ехаў з Беларусі. 

"Вырваўся з Мордара. Я на вольнай тэрыторыі", — напісаў ён у Фэйсбуку.

Як распавядала Еўрарадыё, Квяткоўскага затрымалі 19 студзеня на кватэры сваякоў. Перад тым ён паўгода правёў за межамі Беларусі. Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі відэа, як дзверы ў кватэру выламваюць сілавікі ў амуніцыі са шчытамі. 

Затрымалі Квяткоўскага за перапост у сацсетках роліка, "у загалоўку якога была абраза супрацоўніка брэсцкай міліцыі". Пра гэта ён сказаў у "пакаяльным" відэа, якое знялі міліцыянты.

22 студзеня яго выпусцілі на волю ў Пінску. Пасля выхаду з-за кратаў Квяткоўскі паведаміў, што на яго пачалі крымінальную справу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі