Піва для "Аліварыі" ў бляшанкі разлівае "Крыніца"
Пра гэта распавёў гендырэктар ААТ "Піўзавод "Аліварыя" Дзяніс Шарсценнікаў.
"У нас адсутнічае бляшанкавая лінія, менавіта таму мы ажыццяўляем разліў піва на "Крыніцы", робім гэта вельмі правільна і тэхналагічна", — перадае БелаПАН словы Шарсценнікава. Да разліву піва на магутнасцях "Крыніцы" "Аліварыя" прыступіла сёлета ў лютым.
Паводле інфармацыі БелаПАН, у другім квартале 2014 года "Крыніца" разліла для "Аліварыі" 133,5 тыс. дэкалітраў піва.
Фота — ua.all.biz