Каток у Віцебску апынуўся зусім не такім, як чакалі гараджане

Каток у Віцебску апынуўся зусім не такім, як чакалі гараджане

У віцебскім мікрараёне "пасёлак Тарны" з'явілася новая хакейная пляцоўка, пішуць "Народныя навіны Віцебска". Хакейную каробку паставілі на закінутым аўтадроме ДТСААФ, а каток залілі на новым асфальце, які ўвосень 2018 года спехам клалі для пасадкі верталёта Аляксандра Лукашэнкі

Жыхары мікрараёна са здзіўленнем выявілі, што спартовы аб'ект зусім не такі, як ім раней абяцалі. Паводле ўмоваў тэндару, хакейная пляцоўка памерам 30 на 15 метраў павінна была мець шклопластыкавыя барты, агароджаныя па перыметры сеткай рабіца. У каробцы меліся быць дзве форткі для гульцоў, а таксама двое варотаў. 

Але насамрэч пляцоўка цалкам вырабленая з драўляных дошак і бруса. Замест дзвюх фортак у бартах зроблены адзін лаз. Ніякай ахоўнай агароджы не відаць, як і хакейных варот.

Дарэчы, грошы на ўстаноўку гэтага спартовага аб'екта былі сабраныя на гарадскіх суботніках.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі