Подпісы ў Беларусі правяраюць сілавікі, почырказнаўцы і... камунальнікі!

Подпісы, сабраныя за Віктара Бабарыку / www.instagram.com/atavinulya​
Подпісы, сабраныя за Віктара Бабарыку / www.instagram.com/atavinulya

Каб праверыць, ці сапраўдныя подпісы здадзеныя за рэгістрацыю таго ці іншага кандыдата ў прэзідэнты, тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі могуць звяртацца да праваахоўнікаў, почырказнаўцаў і... камунальнікаў! Пра гэта са спасылкай на старшыню Магілёўскай абласной камісіі па выбарах прэзідэнта Валерыя Берастава піша БЕЛТА.

Для пачатку правяраюць подпісы візуальна. Каб даведацца, ці падпісваліся выбаршчыкі за таго ці іншага кандыдата, члены камісій могуць звярнуцца да саміх выбаршчыкаў. А "калі ўзнікаюць сумневы, члены камісіі звяртаюцца да спецыялістаў — у органы ўнутраных спраў, жыллёва-эксплуатацыйныя службы, да почырказнаўцаў", — удакладніў Берастаў.

Як у справе праверкі подпісаў могуць дапамагчы камунальнікі?

"У ЖЭСе [правяраецца] пражыванне грамадзян па дадзеных адрасах, — каментуе Еўрарадыё старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. — Органы ўнутраных спраў таксама даюць па рэгістры насельніцтва. Можа быць, патрабаваліся нейкія дадатковыя ўдакладненні... Там нічога іншага і няма".

Подписи в Беларуси проверяют силовики, почерковеды и... коммунальщики!
Карта подпісаў, аддадзеных за Віктара Бабарыку

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі