Надвор'е ў Беларусі: у панядзелак будзе да +22
Восень у Беларусі / Еўрарадыё
У панядзелак, 17 кастрычніка, у Беларусі будзе да +22 градусаў. Пра гэта паведамляюць сіноптыкі.
У краіне чакаюцца пераменная воблачнасць, кароткачасовыя дажджы і месцамі навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер няўстойлівы слабы.
Тэмпература паветра ў начны час складзе ад +3 да +12 градусаў), у дзённыя гадзіны — ад +13 да +19. А ў паўднёва-заходняй частцы краіны тэмпература паветра можа падняцца да 22 градусаў цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.