Police абвясцілі дату развітальнага канцэрта

Ветэраны рок-музыкі The Police анансавалі дату і месца правядзення апошняга ў сваёй гісторыі канцэрта. Трыо ў складзе Стынга, Эндзі Самерса і Сцюарта Коўпленда апошні раз выйдзе на сцэну 7 жніўня ў Нью-Ёрку. Выступ адбудзецца ў знакамітай зале Madison Square Garden. Квіткі на канцэрт паступяць у продаж 14 чэрвеня, каштаваць яны будуць ад 150 да 5 000 долараў за штуку.

Квіткі за 5000 долараў дазволяць іх уладальнікам прысутнічаць на саўндчэку калектыву.

Як ужо паведамлялася раней, сродкі, атрыманыя ад правядзення гэтага шоў, брытанскія рокеры пералічаць тэлеканалам Thirteen/WNET і WLIW21 нью-ёркскага грамадскага тэлебачання.

У якасці разагрэву ў канцэрце возьме ўдзел амерыканскі поп-рокавы калектыў The B52’s.

Фота: www.moontown.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі