Польшча хоча спыніць праезд праз мяжу фур, зарэгістраваных у Беларусі і Расіі

Польшча ўводзіць новыя абмежаванні для беларускіх фураў / pexels.com
Польшча ўводзіць новыя абмежаванні для беларускіх фураў / pexels.com

Фурам, зарэгістраваным у Беларусі і Расіі, могуць забараніць рух праз беларуска-польскую мяжу. Адпаведны законапраект падрыхтавала Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы.

Гэтую меру ў Польшчы тлумачаць пытаннямі "забеспячэння грамадскай бяспекі".

Пад забарону, як мяркуецца, трапяць грузавыя аўтамабілі, цягачы, прычэпы, у тым ліку паўпрычэпы і аўтацягнікі, зарэгістраваныя на тэрыторыі Беларусі ці Расіі.

Дакумент набудзе моц праз суткі пасля афіцыйнай публікацыі. Пакуль жа яго не падпісаў яшчэ міністр унутраных спраў і адміністрацыі.

Дарэчы, для беларускіх грузаперавозчыкаў гэтае абмежаванне кардынальна не зменіць нічога. Яшчэ раней Еўрасаюз забараніў аўтамабільныя грузаперавозкі, у тым ліку транзітныя, для беларускіх і расійскіх кампаній. Трапіць у ЕС пасля гэтага беларускія фуры маглі па спецыяльных пропусках. Іх выдавалі, напрыклад, фармацэўтычным, медыцынскім, сельскагаспадарчым кампаніям. Усім астатнім грузавікам з Беларусі і Расеі яшчэ 9 красавіка 2022 года быў закрыты ўезд у ЕС.

Дарэчы, акурат сёння Вярхоўны суд Беларусі пакінуў у сіле прысуд актывісту польскай меншасці Анджэю Пачобуту. У адказ на гэта Варшава анансавала санкцыі для некалькіх соцень прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі