Польшча не прапусціла самалёт, на якім ляцеў міністр абароны Расіі
Сяргей Шайгу вяртаўся са Славакіі з мерапрыемстваў з нагоды 70-х угодкаў пачатку славацкага нацыянальнага антынацысцкага паўстання.
Як інфармуе РІА "Новости", пасля вылету расійскага Ту-154 з Банска-Быстрыца пілоты самалёта атрымалі каманду з зямлі пра тое, што Польшча не прадастаўляе сваю паветраную прастору для пралёту. У выніку самалёт зрабіў рэзкі разварот у паветры і праз гадзіну прызямліўся на аэрадроме ў Браціславе. Цяпер з гэтай нагоды вядуцца перамовы.
Відавочна, такім чынам Польшча адрэагавала на дзеянні Расіі, якая ўвяла свае войскі ва Украіну. Афіцыйная Варшава адкрыта заявіла, што адбылася агрэсія Расіі.
Пазней стала вядома, што самалёт Шайгу не прапусціла і Украіна. У выніку, Польшча дала дазвол на пралёт расійскага самалёта з міністрам абароны.
Фота — ria.ru