Польшча пачала сваю крымінальную справу па аварыі беларускага самалёта
Асобная крымінальная справа па факце катастрофы беларускага Су-27УБМ распачатая ў Польшчы. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Беларускую вайсковую пракуратуру. Па словах пракурорскіх работнікаў, вядуцца неабходныя следчыя дзеянні. Ніякія абвінавачванні да цяперашняга моманту нікому не выстаўляліся. Польскім спецыялістам не давераць правяраць "чорныя скрыні" — для гэтага туды адмыслова выехалі беларускія спецыялісты.