Польшча выказала жаданне развіваць эканамічнае супрацоўніцтва з Беларуссю
Польшча хоча развіваць эканамічнае супрацоўніцтва з Беларуссю. Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў гэтай краіны Ян Баркоўскі.
Паводле яго слоў, польская дыпламатыя будзе таксама падтрымліваць імкненне Беларусі да нармалізацыі адносінаў з Еўрасаюзам.
Сустрэча намесніка кіраўніка польскага МЗС з прадстаўнікамі беларускага замежнапалітычнага ведамства доўжылася больш за 2 гадзіны. Потым Ян Бароўскі пацвердзіў, што абедзве краіны імкнуцца да больш цеснага эканамічнага супрацоўніцтва.
Яшчэ сёлета ў Беларусь мае намер прыехаць віцэпрэм’ер польскага ўраду Вальдэмар Паўляк. І цягам некалькіх тыдняў мае адбыцца сустрэча польскіх і беларускіх прадпрымальнікаў.
Оnet.pl