Польскія бізнэсмэны: “без палітыкі” ў Беларусі можна працаваць
Адсутнасць карупцыі, высокая тэхнічная культура, шлях у іншыя краіны СНД — так польскія кампаніі ўспрымаюць беларускі рынак.
Журналісты выдання “Puls biznesu” апыталі прадстаўнікоў польскіх фірмаў, як ім працуецца ў Беларусі.
У кампаніі па вытворчасці мэблі Vox адзначылі, што арганізоўваць бізнэс у Беларусі вельмі лёгка з-за адсутнасці ў краіне карупцыі. У гэтым плане Беларусь нашмат лепшая для польскага бізнэсу, чым тая ж Расія. Такога ж меркавання прытрымліваюцца і іншыя апытаныя бізнэсмэны.
Так, прэзідэнт кампаніі Aplisens Адам Жураўскі заявіў журналістам, што ў Беларусі дзяржава не перашкаджае мець свой бізнэс і ў гэтым плане там нават лепш, чым у Польшчы. Праблемы ж з’яўляюцца, калі прадпрымальнікі пачынаюць змешваць бізнэс і палітыку.