Польскія мытнікі сцвярджаюць, што сёння чарга ў Кузніцы знікне

Польскія СМІ паведамляюць, што з раніцы значна паменела чарга на памежным пераходзе ў Кузніцы, з раніцы чарга там налічвала 60 фураў.  У суседніх Баброўніках па-ранейшаму ў чарзе чакае 280 грузавікоў. На дзённай змене сёння ў Кузніцы працуе палова штату мытнікаў, у Баброўніках 70% штату. Паводле мытнікаў, за сёння чарга ў Кузніцы знікне.

Сёння з раніцы пачаліся перамовы з кіраўніком мытнай службы ў Варшаве, вынікаў размоваў чакаюць і мытнікі, і транспартныя кампаніі, якія па-ранейшаму гатовыя да заблакавання асноўных варшаўскіх магістраляў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі